Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org 15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

"Вясна" валодае звесткамі пра больш як 240 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда. 

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Суды 15 ліпеня ў Мінску

Суд Цэнтральнага раёна

Суд Заводскага раёна

Суд Фрунзенскага раёна

Суд Партызанскага раёна

Суд Першамайскага раёна

Суд Кастрычніцкага раёна

Суд Маскоўскага раёна

Крыніца: У Мінску пачынаюцца суды над затрыманымі 14 ліпеня