Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org У сувязі са шматлікімі затрыманнямі ў Мінску 14 ліпеня у Прававаабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:

суд Заводскага раёна Мінска +375 17 330 51 08

суд Ленінскага раёна Мінска +375 17 374 63 68

суд Маскоўскага раёна Мінска +375 17 277 01 88

суд Кастрычніцкага раёна Мінска +375 17 374 64 13

суд Партызанскага раёна Мінска +375 17 358 64 20

суд Першамайскага раёна Мінска +375 17 285 73 39

суд Савецкага раёна Мінска +375 17 272 48 73

суд Фрунзенскага раёна Мінска +375 17 308 91 18

суд Цэнтральнага раёна Мінска +375 17 226 01 76

суд Мінскага раёна +375 17 373 04 88; +375 17 374 04 87

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)

Затрыманні адбываліся ў розных частках горада: на і каля плошчы Перамогі, каля Кастрычніцкай плошчы, на Нямізе, каля цырку і г.д. АМАПаўцы і супрацоўнікі ў цывільным часта выкарыстоўваюць грубую фізічную сілу, збіваюць людзей дубінкамі, нагамі і кулакамі.

Крыніца: Што рабіць, калі ваш сваяк ці блізкі не вярнуўся 14 ліпеня дадому пасля шматлікіх затрыманняў у Мінску?