У Мінску 14 ліпеня людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Іх пачалі жорстка затрымліваць. Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна" па стане на 3:04 гадзіны ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек (спіс дапаўняецца). Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася глядзіце ў нашым фотарэпартажы. Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Спіс затрыманых 14 ліпеня (абнаўляецца)

Затрыманні ў Мінску 14 ліпеня

Крыніца: Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж Фота