На пасяджэнні  Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 14 ліпеня праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Будуць разглядацца  кандыдатуры шасці прэтэндэнтаў:

Аляксандр Лукашэнка, дзейны прэзідэнт Беларусі;

Віктар Бабарыка,  экс-банкір, былы кіраўніка «Белгазпрамбанку», які знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем;

Святлана Ціханоўская, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, які з 29 траўня знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем;

Ганна Канапацкая, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў;

 Андрэй Дзмітрыеў, сустаршыня руху "Гавары праўду";

Сяргей Чэрачань, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі  "Грамада".

У былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, пасля праверкі засталося толькі 75 тысяч подпісаў з 160 тысяч, чаго недастаткова для рэгістрацыі.

Першым пытаннем ЦВК заслухала інфармацыю старшыняў абласных выбарчых камісій аб устанаўленні колькасці выбарцаў, якія аддавалі свае галасы за прэтэндэнтаў, а таксама інфармацыю аб заўважаных пры гэтым парушэннях, колькасці пададзеных у камісіі скаргаў і вынікі іх разгляду.

Таксама на пасяджэнні ЦВК будуць зацвярджаць спісы давераных асобаў зарэгістраваных кандыдатаў і іх  фінансавых прадстаўнікоў.

Крыніца: ЦВК рэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Дапоўнена