Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падрыхтавала ўводную лекцыю для кароткатэрміновых назіральнікаў. Аналітыкі кампаніі ў навучальным фільме простай і даступнай мовай распавядаюць аб тым, што такое назіранне за выбарамі, якімі прынцыпамі павінны кіравацца назіральнікі, пра міжнародныя стандарты назірання, якія правы і абавязкі назіральніка, як прайсці акрэдытацыю. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую з 2008 года праводзяць РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і Праваабарончы цэнтр «Вясна», з'яўляецца незалежнай і не ставіць за мэту падтрымку палітычных партый і якіх-небудзь палітычных дзеячоў. Увесь выбарчы працэс назіральнікі ацэньваюць выключна зыходзячы з прынцыпаў свабодных дэмакратычных выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні краінай.

Што такое незалежнае назіранне?

Кодэкс паводзін назіральніка\цы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Назірай разам з кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары»!

Мэта кампаніі – адсачыць выкананне міжнародных стандартаў у выбарчай галіне, зафіксаваць парушэнні і дапамагчы ўдасканаліць працэдуру выбараў на карысць усяго грамадства.

Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» завяршае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Вучымся і назіраем за выбарамі разам: лекцыя ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»