Як стала вядома "Вясне", 10 ліпеня ў першай палове дня на працу да мінчука Шоты Лобжанідзэ прыехалі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў затрымалі яго. Пасля гэтага Шоту павезлі да яго дадому і правялі ператрус альбо агляд, у выніку чаго канфіскавалі яго мабільны тэлефон. Тады ж адзін з міліцыянтаў, оперупаўнаважаны МУС паведаміў Шоце, што той шостага чэрвеня нібыта напісаў у сацыяльных сетках нейкае паведамленне — і з гэтай нагоды на яго паступіла заява ў міліцыю ад двух грамадзян. На падставе гэтага міліцыя і праводзіць свае дзеянні. Пасля гэтага шоў павезлі вуліцу Рэвалюцыйную, 3, дзе знаходзіцца ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

Шота Лажбанідзэ. Фота з сацыяльных сетак
Шота Лажбанідзэ. Фота з сацыяльных сетак

Раней Шота Лобжанідзэ затрымліваўся ў Мінску 19 чэрвеня, калі праходзілі Ланцугу салідарнасьці. Ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў да 22 чэрвеня ў чаканні судовага пасяджэння. Суддзя Марыя Ярохіна прызнала яго віну па ч. 1 ста. 23.34 і прысудзіла штраф памерам у 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Крыніца: Мінчук Шота Лабжанідзэ затрыманы і дастаўлены ў ГУБАЗіК