Уладзімір Кійко. Фота: "Віцебская Вясна". Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пакараў Уладзіміра Кійко арыштам у 10 сутак. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Репрессии в Беларуси&Защита и Солидарность”.

Судовы працэс прайшоў сёння, сёмага чэрвеня. Суддзя — Уладзімір Царыкаў. Ён палічыў Кійко вінаватым у ч.3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам года) — за ўдзел у Ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня. Пратакол склаў участковы, старэйшы лейтэнант Віталіій Праліч.

Апошні раз актывіста прыцягвалі да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у студзені гэтага года - за ўдзел у снежаньскай акцыі ў падтрымку незалежнасці. Ён атрымаў максімальна магчымы штраф памерам 1350 рублёў (50 базавых велічынь).

Уладзіміра Кійко затрымалі шостага ліпеня і пакінулі ў Ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Крыніца: Актывісту Уладзіміру Кійко прысудзілі 10 сутак