Уладзімер Кійко. Фота: "Віцебская Вясна". У Віцебску шостага ліпеня затрымалі каардынатара Беларускага нацыянальнага кангрэсу па вобласці, сябра "Народнай грамады" Уладзіміра Кійко. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Вядома, што яго пакідаюць у ізалятары часовага ўтрымання да суда, які верагодна адбудзецца сёмага ліпеня. За якое канкрэтна правапарушэнне затрыманы Уладзімір Кійко, высвятляецца. 

Апошні раз актывіста прыцягвалі да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у студзені гэтага года - за ўдзел у снежаньскай акцыі ў падтрымку незалежнасці. Ён атрымаў максімальна магчымы штраф памерам 1350 рублёў (50 базавых велічынь).

Крыніца: У Віцебску затрыманы актывіст Уладзімір Кійко