Сёння, першага чэрвеня, распачаўся адміністрацыйны разгляд справы па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску і абвінавачваецца па ч.1 арт. 342 КК, а у судовым пасяджэнні ўдзельнічае праз відэа-сувязь. Разгляд справы праводзіць суддзя Ленінскага раёну г. Гродна Юры Казакевіч, але само пасяджэнне праводзіцца ў Гарадзенскім абласным судзе — бо менавіта там ёсць належнае тэхнічнае абсталяванне для “анлайн-фармату”.

Сяргей Ціханоўскі на судзепраз відэа-сувязь. Фота: Гарадзенская Вясна
Сяргей Ціханоўскі на судзепраз відэа-сувязь. Фота: Гарадзенская Вясна

За судом назіраюць гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч.

2020-07-01_pravaabaroncy_na_sudze_cihan.
Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч

Адвакат Ціханоўскага Андрэй Шчэпяткоў папрасіў перапынак на 15 хвілін для канфідэнцыйнай размовы са сваім падабаронным.  Суддзя задавальняе, а пасля перапынку зачытвае пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, складзены маёрам А. Пігульскім. Згодна з пратаколам Ціханоўскі 29 траўня 2020 года аказаў супраціў работнікам міліцыі Рахунку і Бубніку. 

Сам Сяргей Ціханоўскі віны не прызнаў і заявіў, што яго ніхто дагэтуль не азнаёміў з пратаколам. Тады Суддзя агучыў нейкую даведку аб тым, што Ціханоўскага хацелі азнаёміць з пратаколам, але той адмовіўся. На што Ціханоўскі заявіў, што гэта ўсё хлусня.

Сам Сяргей Ціханоўскі віны не прызнаў і заявіў, што яго ніхто дагэтуль не азнаёміў з пратаколам. Тады Суддзя агучыў нейкую даведку аб тым, што Ціханоўскага хацелі азнаёміць з пратаколам, але той адмовіўся. На што Ціханоўскі заявіў, што гэта ўсё хлусня. Пасля чаго заявіў разам са сваім адвакатам аб тым, каб яму накіравалі ўсе матэрыялы справы для азнаямлення. Прадстаўнік АУС Аляксінскі выступіў супраць гэтага. Суддзя настойвае на даверы міліцэйскай даведцы і не задавальняе хадайніцтва.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: У Гродне судзяць Сяргея Ціханоўскага