Ігар Лосік. Фота: RFE/RL У сувязі з затрыманнем блогера і адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Беларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першагадзевятага і адзінаццатага чэрвеня 2020 году, прызналі Ігара Лосіка палітычным зняволеным.

Праваабаронцы патрабуюць ягонага неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

На сённяшні дзень праваабаронцы прызналі палітзняволеннымі 20 чалавек. 17 з іх былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. 29 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала вязнямі сумлення Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, іх паплечнікаў і блогераў, агулам — 17 чалавек.

Хто такі Ігар Лосік?

Ігар Лосік – блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі. Таксама Ігар з'яўляецца пазаштатным кансультантам выдання "Радыё Свабода".

У аўторак 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Пасля ўтрымання яго у ІЧУ ў Мінску, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскай у Мінску. 

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

Праваабаронцы, кіруючыся заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 9 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”, лічаць, што і Сяргей Пятрухін, і Уладзімір Няронскі таксама з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Таму што 29 траўня ў Гродне адбываўся мірны сход у межах выбарчага працэсу і ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не было. Гэта вынікае са шматлікіх відэа, якія размешчаны ў інтэрнэце.

 Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

 Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім (Яўгена Разнічэнку, Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Навуміка, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага і Арцёма Сакава), вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць улады неадкладна і безумоўна вызваліць зняволеных.

Крыніца: Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем