Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org Палітык Мікола Статкевіч, які 30 чэрвеня павінен быў выйсьці на волю пасля 30 сутак арышту, «затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Падрыхтоўка ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), піша "Радыё Свабода". 

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку жонка Статкевіча Марына Адамовіч. 

Паводле яе, Статкевіч будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Менску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней ягонай жонцы Марыне Адамовіч паведамілі, што Статкевіч знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна, яму прысудзілі «суткі». 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд, які дадаў палітыку яшчэ 15 сутак. На Акрэсьціна палітык знаходзіцца дагэтуль.

Крымінальную справу па гэтым жа артыкуле (па ч. 1 арт. 342 КК) завялі на блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў, Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, Уладзіміра Цыгановіча (MozgON).

Крыніца: На Міколу Статкевіча завялі крымінальную справу