У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў "ланцуга салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі. Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін поле затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

"Вясна" публікуе спіс будучых судоў (абнаўляецца):

29 чэрвеня

Суд Цэнтральнага раёна:

РУУС Першамайскага раёна:

Суд Ленінскага раёна:

Суд Маскоўскага раёна:

Суд Савецкага раёна:

Суд Фрунзенскага раёна:

30 чэрвеня

Суд Кастрычніцкага раёна:

Суд Цэнтральнага раёна:

Суд Ленінскага раёна:

РУУС Першамайскага раёна:

Суд Фрунзенскага раёна:

На акцыях "Ланцуг салідарнасці "(а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, усяго было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. Больш за 100 судоў над часткай затрыманых ужо прайшлі 22 і 23 чэрвеня.

"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Мінску затрыманняў не было.

BY_Help заклікае падтрымаць рэпрэсаваных падчас выбарчай кампаніі

Ініцыятыва па зборы сродкаў BY_Help запусціла Краўдфандынг у падтрымку тых, хто быў затрыманы і прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.

Крыніца: Новая хваля судоў над затрыманымі ў Мінску 19 чэрвеня. Спіс