Затрыманую 5 чэрвеня ў Мінску нібыта за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве Алену Лазарчык у той жа дзень змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Днём раней такім жа чынам быў затрыманы і яе муж – актывіст Сяргей Мацкойць.

Дома, без нагляду бацькоў, застаўся іхні шасцігадовы сын.

Праваабаронцы занепакоеныя і абураныя такім дзкунскімі паводзінамі супрацоўнікаў міліцыі Кастручніцкага РУУС Мінска і бачаць у іх дзеннях прыкметы перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Правааборонца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў ГУУБ МУС з патрабаваннем неадкладна вызваліць Лазарчык Алену Мікалаеўну, якая другія суткі ўтрымліваецца ў ізалятары на Акрэсціна.

“Такія дзеянні міліцыі з’яўляюцца грубым парушэннем ч.2 арт.6.7 КаАП, якая забараняе арыштоўваць жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць непаўнагадовых дзяцей. Праваабаронца лічыць, што гэта з’яўляецца перавышэннем службовых паўнамоцтваў, бо Алена мае сына 2013 года нараджэння,"- заяўляе ён.

Таксама праваабаронца звязваўся наўпрост з ГУУС Мінгарвыканкама па тэлефоне даверу.

Трубку падняў падпалкоўнік міліцыі аператыўны дзяжурны ГУУС Андрэй Дземідчук, які адказаў, што трэба звяртацца з пісьмовай заявай у МУС, яны дадуць адказ, альбо ў пракуратуру альбо ў Следчы камітэт.

Між тым – зараз выходныя, і дзіця на гэтыя дні застанецца без апекі бацькоў.

Крыніца: Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінушы дома шасцігадовае дзіця.