Аляксандр Цуканаў. Скрыншот з відэа. Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Інфармацыя атрыманая ад іх сяброў. Мясцовыя праваабаронцы спрабуюць спаўдзіць гэтую інфармацыю і высветліць акалічнасці судовых працэсаў.

Вядома толькі, што Цуканава затрымлівалі сілавікі ў чорных масках, заламалі яму рукі і закінулі ў серабрысты аўтамабіль Skoda. За дзень да затрымання ён правёў у міліцыі каля дзесяці гадзін, пасля чаго яго выпусцілі. А назаўтра затрымалі зноў.

У другой палове дня быў таксама затрыманы фермер Аляксандр Вянгура, той, пра якога здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі. Ён пайшоў у аддзяленне міліцыі, каб забраць назад напярэдадні канфіскаваны пад час ператрусу ноўтбук. У выніку яго затрымалі.

Інфармацыі па ім няма і дагэтуль.

Крыніца: Затрыманых напярэдадні мазырчукоў паспелі асудзіць?