Супрацоўніца дзіцячай паліклінікі ў Рэчыцы зняла відэа збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на выбарах прэзідэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе "Палеская Вясна". Дзеянне адбываецца проста ў памяшканні рэгістратуры медычнай установы. Супрацоўнікі, якія запаўняюць падпісныя лісты, абмяркоўваюць, што пісаць у графе "пашпартныя дадзеныя". Пры гэтым чуваць рэпліку: "Ды хто іх будзе правяраць, гэтыя спісы?!" 

На заўвагу аўтаркі відэа, што тое, што адбываецца, супраць законна, ёй кажуць: "Ты хочаш работаць?" І дадаюць: "Я хачу да пенсіі да работаць"

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Ты хочаш работаць?" Збор подпісаў за Лукашэнку ў дзіцячай паліклініцы ў Рэчыцы Відэа