Арцем Сакаў (фота TUT.BY) і Канстанцін Сярогін Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх увезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Мінск).

У дадзены момант месцазнаходжанне, а таксама падставы затрымання Сакава і Сярогіна высвятляецца. І мінскім ІЧУ маці Сакава сказалі, што ён у Гродне.

Нагадаем, што адразу пасля інцыдэнту на пікеце ў падтрымку вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай быў затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ каля 10 чалавек. На наступны дзень затрыманні працягнуліся. МУС паведаміў, што па выніках інцыдэнту ў Гродне ўзбуджана крымінальная справа за ўчыненне гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі.

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Вядома, што Сяргея Ціханоўскага і яшчэ сем чалавек перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінск. Трохсуткавы тэрмін утрымання пад вартай у затрыманых у пятніцу заканчваецца ўвечары 1 чэрвеня.

Крыніца: У Гродне затрыманы ўдзельнікі каманды Ціханоўскага Арцём Сакаў і Канстанцін Сярогін