У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля "Камароўкі" па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.  

Як паведамляюць назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на "Камароўцы" збор подпісаў ажыццяўляюць ініцыятыўныя групы вылучэнцаў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цэпкала, Мікалая Казлова, Вольгі Кавальковай, Андрэя Дзмітрыева

Чарга на Камароўцы. Фота: @_EGEK_
Чарга на Камароўцы. Фота: @_EGEK_

Раніцай 31 траўня паведамілі пра затрыманні актывістаў, якія збіраліся на гэты пікет. Сярод іх актывісты "Народнай Грамады" Валянцін Троцкі, Мікалай Статкевіч, Вераніка Мішчанка і іншыя. 

Спіс затрыманых 31 траўня зборшчыкаў подпісаў тут:

Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца

Праваабаронцам "Вясны" з раніцы 31 траўня паведамляюць пра затрыманні актывістаў з усёй Беларусі. Нагадаем, на сёння былі аб'яўлены ў розных гарадах Беларусі ў 12:00 пікеты па збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Міліцыя затрымлівае зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую і актывістаў "Народнай Грамады".

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Фотафакт. У Мінску ў чарзе на подпіс сабралося больш за 2100 чалавек Фота