Сяргей Ціханоўскі ў Гродне Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

МУС пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гродне, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале ведамства.

«29 траўня, у Гродне на Савецкай плошчы былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Двум міліцыянтам прычыненыя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваны», — піша прэс-служба МУС.

Затрыманні ў Гродне 29 і 30 траўня

У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".

Крыніца: МУС пракаментавала затрыманні ў Гродне: Заведзена крымінальная справа