Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця". Затрыманне адбылося каля 8 вечара. Спачатку да Ціханоўскага падышлі жанчыны і сталі задаваць яму правакацыцныя пытанні і чапаць яго за адзенне. Сяргей адыходзіў ад іх, але яны ўсё роўна даганялі яго. Затым падышлі два міліцыянты, і людзі сталі засланяць блогера ад іх. Затым раптоўна на зямлю ўпаў адзін з міліцыянтаў.

Скрыншот з відэатрансляцыі
Скрыншот з відэатрансляцыі

Неўзабаве з'явіўся АМАП затрымаў блогера. 

Таксама дакладна разам з ім затрыманы аператар канала "Belatus12stop".

Будзе дапаўняцца

Крыніца: У Гродне затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі і яго аператар