Сын пенсіянеркі, якую аштрафавалі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі, патрабуе ўзбуджэння крымінальнай справы ў сувязі з уцечкай інфармацыі ў маленькім пасёлку Беларусі спісаў асоб, якім загадана знаходзіцца ў самаізаляцыі ў сувязі з наяўнасцю рызыкі распаўсюджвання COVID-19. Гэта спісы асоб, у каго тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік, а таксама кантакты першага ўзроўню — члены сям'і.

Фота носіць ілюстрацыйны характар, sb.by
Фота носіць ілюстрацыйны характар, sb.by

"Спісы літаральна "гулялі" па дадатку "Viber" сярод жыхароў маленькага пасёлка ад чалавека да чалавека. Спісы ўтрымлівалі не толькі поўныя імёны жыхароў, якім загадана знаходзіцца на самаізаляцыі, але і іх адрасы і нумары тэлефонаў", — распавядае малады чалавек.

З чаго ўсё пачалося?

Сама гісторыя пачалася яшчэ ў пачатку красавіка. Жанчыну, якая працуе ў сферы аховы здароўя, ўсхвалявала інфармацыя аб тым, што ў двух адпачываючых у мясцовым санаторыі грамадзян, тэст на каранавірус мае станоўчы вынік. Тады яна папрасіла, каб у мясцовай установе аховы здароўя ёй таксама зрабілі тэст на COVID-19. Разам з тэставаннем мясцовыя ўлады пачалі фармаваць спісы грамадзян, якім загадана прытрымлівацца рэжыму самаізаляцыі. Праз некалькі дзён ёй патэлефанавалі з санэпідслужбы і паведамілі, што ў яе станоўчы тэст на каранавірус. Адпаведна, уся сям'я стала кантактам першага ўзроўню, а гэта яе муж і сын.

Да чаго прывяла такая ўцечка інфармацыі?

Праз некалькі дзён знаёмыя, сябры і калегі па працы сталі турбаваць сям'ю званкамі і роспытамі пра тое, што ж адбылося. Сын пенсіянеркі распавядае:

"Для нашага маленькага пасёлка, дзе кожны ведае адзін аднаго, гэта было зневажальным і абуральным. Многія суседзі і калегі па працы пачалі з асцярогай ставіцца да мяне, а часам і зусім ігнараваць. Многія знаёмыя спачатку і зусім выводзілі з душэўнай раўнавагі безліччу званкоў членам сям'і з шматлікімі роспытамі".

Многія суседзі сталі пільна сачыць за жыццём сям'і, паведамляючы ў міліцыю аб кожным выхадзе на вуліцу. Гэта прывяло да таго, што ў міліцыю пачалі паступаць ілжывыя сігналы ад суседзяў на бацьку і маці.

Мужчына з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся з заявай у мясцовае РАУС з заявай аб прыцягненні вінаватых ва ўцечцы персанальных дадзеных да крымінальнай адказнасці, паколькі дадзенае парушэнне прывяло да ўмяшання ў асабістае жыццё яго сям'і.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка адзначае, што ў гэтай сітуацыі мае месца не проста ўцечка інфармацыі, якая тычыцца прыватнага жыцця грамадзян:

"Такая ўцечка прыводзіць да сур'ёзных наступстваў для сем'яў, што спараджае часам варожае стаўленне да асоб, якія апынуліся ва ўразлівым становішчы перад тварам пандэміі COVID-19. Абавязак захоўваць ад уцечкі персанальныя дадзеныя грамадзян, якім загадана выконваць рэжым самаізаляцыі, ляжыць на дзяржаве.

На міжнародна-прававым узроўні падобныя сітуацыі сталі прадметам для даследавання тэматычнымі мандатарамі Савета па правах чалавека ААН. Улетку перад Генеральнай Асамблеяй ААН будзе прадстаўлены даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кэя "Пандэміі хвароб у аспекце свабоды меркаванняў і іх вольнага выказвання". Дадзены даклад ужо апублікаваны для вывучэння.

У прыватнасці, у пункце 57 d) дакладу пазначана, што для забеспячэння адпаведнасці эпідэміялагічнага нагляду міжнароднаму праву правоў чалавека шэраг элементаў маюць ключавое значэнне. Пры арганізацыі эпідэміялагічнага нагляду ў перыяд пандэміі варта кіравацца адным з прынцыпаў: любыя сабраныя асабістыя дадзеныя павінны быць надзейна абаронены ад выдавання любой асобай, якая не ўпаўнаважаным на гэта ў мэтах грамадскай аховы здароўя".

Якія яшчэ праблемы ў справах па парушэнні рэжыму самаізаляцыі бачаць праваабаронцы?

Пенсіянерку з COVID-19 аштрафавалі на 30 базавых за парушэнне рэжыму самаізаляцыі. Што не так з гэтай справай?

У "Грамадскую прыёмную" Праваабарончага цэнтра "Вясна" звярнулася пенсіянерка, якую прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 23.4 КаАП нібыта за парушэнне рэжыму самаізаляцыі. У чым абставіны гэтай справы, якія ў ёй праблемы і што думаюць праваабаронцы пра практыку прыцягнення грамадзян за парушэнне рэжыму самаізаляцыі — у нашым матэрыяле.

Калі вы апынуліся ў падобнай сітуацыі, можаце звярнуцца па кансультацыю юрыстаў у "Грамадскую прыёмную" Праваабарончага цэнтра "Вясна" па тэлефоне + 375-29-841-39-81 або па гэтым нумары ў месэнджарах Signal, WhatsApp, Telegram, а таксама па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Крыніца: У пасёлку адбылася ўцечка дадзеных людзей з COVID-19. Цяпер іх цкуюць