Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання ўГородні 12 верасня 2017 года. Фота:rgazeta.by Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання адбыўся 12 верасня ў Гародні. Ён прайшоў у рамках праекта па інфармаванні насельніцтва Беларусі аб практыцы прымянення смяротнага пакарання і аргументах на карысць мараторыя.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, згодна з праграмай адбыліся сустрэчы групы міжнародных экспертаў з прадстаўнікамі абласнога Савета дэпутатаў, кіраўніцтвам Гарадзенскай вобласці, юрыстамі, а таксама са студэнтамі і выкладчыкамі Гарадзенскага ўніверсітэта.

У другой палове дня адбылася сустрэча з прадстаўнiкамi грамадскасцi, многія з якіх атрымалі спецыяльныя запрашэнні.

На  прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў 18 гадзін, была агучана інфармацыя, што праект ажыцяўляецца пры ўдзеле рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь, якую ўзначальвае дэпутат Андрэй Навумовіч.

Спадар Навумовіч наведаў Вялікабрытанію ў сакавіку 2017 года, дзе сустракаўся з экспертамі па пытаннях смяротнага пакарання. Зараз працоўная група заклікае беларускіх парламентарыяў больш актыўна прымаць удзел у публічных дэбатах па дадзеным пытанні, што ў сваю чаргу стварае спрыяльныя ўмовы для дыялогу па тэматыцы смяротнага пакарання ў Беларусі. Праект прадугледжвае серыю выязных мерапрыемстваў у Мінску і абласных гарадах Беларусі з удзелам міжнародных экспертаў.

Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэту Раман Юргель звярнуўся да спадара Навумовіча з пытаннем. Распавёўшы пра сумесныя намаганні ў пытанні адмены смяротнага пакарання Праваабарончага цэнтра “Вясна” і БХК ён спытаў, чаму ніводзін з дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў, нават спадар Навумовіч, не могуць падпісацца пад петыцыяй “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”, размешчанай на сайце ПЦ “Вясна”?

Андрэй Навумовіч адказаў, што яшчэ не прыйшоў час на такое падпісанне прадстаўнікамі Палаты Прадстаўнікоў. Там не ўсе яшчэ гатовыя, хоць і сярод іх вядзецца такая праца і вынікі павінны быць.

Сярод удзельнікаў прэс-канферэнцыі быў спадар Іван Шымонавіч (Ivan Šimonović), памочнік Генеральнага сакратара ААН і дарадца ААН па пытаннях адказнасці за абарону. Прафесар Шымонавіч знаходзіцца ў Беларусі ў якасці дэлегата грамадскай арганізацыі «Міжнародная камісія супраць смяротнага пакарання» ў складзе групы міжнародных экспертаў па запрашэнні Амбасады Вялікабрытаніі.

У прэс-канферэнцыі таксама ўзялі ўдзел некалькі міжнародных экспертаў. Яшчэ акрамя ўжо ўзгаданага кіраўніка працоўнай групы па вывучэнні тэматыкі смяротнага пакарання Андрэя Навумовіча прысутнічаў таксама і амбасадар Вялікабрытаніі Фіёна Гіб.

На прэсавай канферэнцыі выказваліся розныя думкі, у тым ліку і за тое, каб смяротнае пакаранне заставалася. Эксперты на такія выказванні вельмі паслядоўна растлумачвалі сваю пазіцыю. Галоўнымі тэзамі былі такія, што задачай гэтых мерапрыемстваў было абудзіць цікавасць да тэматыкі смяротнага пакарання, давесці пра неабходнасць яго адмены, і агучылі такую інфармацыю, што ў многіх краінах, дзе смяротнае пакаранне ўжо адмененае

Крыніца: Гародня: Вялікая размова пра смяротнае пакаранне