Гамяльчук Алег Левянец, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу "кандыдата пратэсту" Уладзіміра Няпомняшчых, атрымаў сваё пасведчанне, дзе прозвішча напісана па-беларуску, а імя і імя па бацьку – па-руску. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

“Гэта, канешне, кажа пра несур’ёзнае стаўленне сябраў ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай да выбараў прэзідэнта, – каментуе Алег Левянец. – Як можна было памыліцца, калі мы даем пашпартныя дадзеныя. Яны нават гэта не могуць зрабіць без памылак. Калі ім трэба не дапусціць патэнцыйнага кандыдата да выбараў, яны выкарыстоўваюць любую памылку ў запаўненні дакументаў, а тут відаць ім усё роўна”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Фотафакт: Актывіст атрымаў пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы з памылкай