З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па зборы подпісаў на вуліцах Берасця, паведамляе "Берасцейская Вясна".  24 траўня побач з кінатэатрам “Беларусь” ініцыятыўная група кіраўніка "Руху за Свабоду" Юрася Губарэвіча збірала подпісы берасцейцаў. ЦВК зарэгістравала ягоную ініцыятыўную пад №14. Прэтэндэнт наведаў плошчу, дзе сабраліся праціўнікі завода АКБ. Назіральніку ад БХК патлумачыў, што адзінае, што магло зашкодзіць у зборы подпісаў, гэта дождж, які хутка скончыўся, і адміністрацыя кінатэатра, якой не спадабалася, што сябры пікету схавалісь ад дажджу на прыступках кінатэатра. Але ўсё вырашылася станоўча. Збіраць жа подпісы па хатах ініцыятыўная група Губарэвіча не будзе праз пандэмію каронавіруса.

Пікет па зборы подпісаў за Юрася Губрэвіча ў Брэсце
Пікет па зборы подпісаў за Юрася Губрэвіча ў Брэсце
Пікет за Сяргея Чэрэчэня ў Брэсце
Пікет за Сяргея Чэрэчэня ў Брэсце

27 траўня можна было пабачыць яшчэ адзін пікет па зборы подпісаў прэтэндэнта ў кандыдаты Сяргея Чэрачэня, ініцыятыўная група зарэгістраваная ў ЦВК пад №8.

Пікет за Святлану Ціханоўскую ў Брэсце
Пікет за Святлану Ціханоўскую ў Брэсце

Увечары выходзяць на вуліцу сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі ў кандыдаты Святланы Ціханоўскай, ініцыятыўная група №12. На нядзелю анансаваны візіт у Брэст кіраўніка гэтай групы, блогера Сяргея Ціханоўскага

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Першыя пікеты па зборы подпісаў на вуліцах Брэста Фота