Ілюстрацыйнае фота. Ініцыятыўная група грамадзян збірае подпісы пад калектыўным зваротам аб увядзенні карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Беларусі. Зварот праз два дні будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

“Мы, грамадзяне Рэспублікі, лічым неабходным увядзенне карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Рэспублікі Беларусь з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання для вучняў да канца навучальнага году. На дадзены момант эпідэмія каранавіруса ў Рэспубліцы Беларусь нясе пагрозы здароўю і жыццям нашых дзяцей, таму мы лічым за лепшае прытрымлівацца правілаў перасцярогі. Увядзенне карантыну з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання для вучняў сярэдніх школаў дазволіць значна скараціць рызыкі распаўсюду вірусных захворванняў”, – гаворыцца ў тэксце петыцыі, размешчанай на пляцоўцы petitions.by.

Аўтары калектыўнага звароту перакананыя, што ўвядзенне дыстанцыйнага навучання скароціць нагрузку на настаўнікаў і дазволіць значна палепшыць якасць навучальнага працэсу, бо ў сітуацыі, калі частка вучняў наведвае школу, а частка знаходзіцца на дыстанцыйным навучанні, гэта значна абцяжарвае працу настаўнікаў.

З поўным тэкстам звароту можна азнаёміцца па спасылцы.

Крыніца: Да завяршэння збору подпісаў пад петыцыяй за ўвядзенне карантыну ў школах застаецца два дні