Дзмітрый Паліенка На пяты дзень з пачатку “хатняй хіміі” Дзмітрыю Паліенку ставяць у віну першае парушэнне рэжыму. Але актывіст і яго жонка сцвярджаюць, што ён нічога не парушаў.

Сёння, шостага красавіка, актывіст прыйшоў у міліцыю, каб адзначыцца ў інспектара. І літаральна адразу, як толькі ён увайшоў у кабінет, яму паведамілі, што ў яго першае парушэнне – нібыта яго не было дома на выходных. Пратакол Паліенку не далі, а далі позву на 09.30 ранку сёмага красавіка на разбіральніцтва.

Жонка актывіста Наста Паліенка паведаміла “Вясне”, што на выходных Зміцер увесь час быў дома, нават ва двор не выходзіў. А міліцыянты, паводле яе слоў, правяраць яго не прыходзілі.

Дзмітрый Паліенка пачаў адбываць “хатнюю хімію” другога красавіка.

У Дзмітрыя Паліенкі пачалася "хатняя хімія". На якіх умовах?

Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі” з 2 красавіка.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2019 году Мінскі гарадскі суд прызнаў Дзмітрыя Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Прысуд – тры гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Дзмітрыю “скінулі” па амністыі. 14 лютага 2020 году Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Мінскага гарадскога суда і пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі ў сіле.

Крыніца: Не прайшло і тыдня. Дзмітрыя Паліенку вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі”