Ініцыятыва #BY_help, якая займалася зборам сродкаў на аплату штрафаў удзельнікам акцый за незалежнасць, працягвае сваю працу ў выглядзе #BY_help_med. Збор сродкаў на рэспіратары для абароны медыкаў на пляцоўцы molamola.by адкрылі актывісты Юлія Дарашкевіч і Андрэй Стрыжак. Ідэя збору ўзнікла пасля таго, як галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай бальніцы Мінска Максім Ачарэтны заклікаў усіх заставацца дома, у той час як ён будзе працаваць. Тады Андрэй Стрыжак вырашыў высветліць, ці ёсць у іх усё, што трэба для працы — і аказалася, што ім не хапае спецыфічных рэспіратараў.

Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm
Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm

Таму кампанія “Рэспіратары для абароны медыкаў” паўстала як грамадзянская ініцыятыва дапамогі, у той час як такія функцыі павінна выконваць дзяржава, кажа Андрэй Стрыжак:

“Адна з функцыя дзяржавы – гэта яе пазітыўныя абавязальніцтвы перад грамадзянамі: як ў грамадзянска-палітычных правах, так і ў сацыяльна-эканамічных. Дзяржава, калі бярэ з нас падаткі, то адпаведна бярэ на сабе абавязак забяспечваць нас пэўным узроўнем медычнай дапамогі”.

Андрэй Стрыжак лічыць, што дзяржава магла прадугледзець сітуацыю, калі спецыфічных медычных сродкаў абароны лекарам можа не хапіць:

Андрэй Стрыжак мяркуе, што працягласць збора сродкаў будзе залежыць ад таго, ці будуць успышкі каронавірусу ў другіх гарадах (зараз пад ударам больш за ўсё апынуліся Віцебск і Мінск). Таксама гэта залежыць і ад агульнадзяржаўнай пазіцыі:

“Калі ўлада будзе больш адкрыта дэманстраваць гатоўнасць казаць пра фактычную сітуацыю (колькі захварэла, колькі людзей першага і другога кантактнага ўзроўню), калі яна будзе настойваць на тым, што людзі павінны выконваць рэкамендацыі, якія дае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, то тады сітуацыя можа быць менш драматычнай. Інакш мы можам выйсці на сітуацыю, калі распаўсюд вірусу будзе абсалютна некантраляваны”.

На дазены момант ужо больш за 20000 рэспіратараў ужо накіравана ў бальніцы.

Далучыцца да грамадзянскай ініцыятыва пдапамогі можна, падтрымаўшы збор сродкаў “Рэспіратары для абароны медыкаў”. Таксама можна стаць валанцёрам.

Крыніца: Андрэй Стрыжак: грамадзянская супольнасць узяла на сябе абавязальніцтвы дзяржавы