Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі. У выніку прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачанні. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):

Мікіта Емяльянаў   — 4 гады калоніі строгага рэжыму;

Іван Комар — 3 гады і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Самі асуджаныя ў суд дастаўлены не былi i судовае паседжанне прайшло без іх удзелу.

Нагадаем, што раней судом Савецкага раёна г. Мінска актывістам было прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі кожнаму.

Крыніца: Мінгарсуд змяніў прысуд Емельянаву і Комару