Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу. Сярод патрабаванняў – прыпыніць выкананне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленне непаўналетніх і пажылых зняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бяспецы. У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сістэма выканання пакаранняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каранавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца зараз у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і ня маюць магчымасці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Каб захаваць іх жыцці і здароўе праваабронца патрабуе увесці ў месцах пазбаўлення волі павышаныя меры бяспекі.

Што патрабуе Павел Левінаў?

Асуджаных пазбавілі спатканняў праз каранавірус

У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні “ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Крыніца: Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бясьпекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу