Як стала вядома ПЦ "Вясна", увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Двое супрацоўнікаў міліцыі падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16 і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната.
Мікалая Дзядка затрымалі і верагодна адвезлі ў РУУС Савецкага раёна. Аднак дзяжурны РУУС кажа, што актывіста да іх не дастаўлялі.
Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы