Суд Першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку”  у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна. Раней на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” за ўлётку “Калгаснай дыктатуры — баста!”, налепленую на будынак ГП “Віцебскі ДБК”, склалі пратакол па ч. 2 артыкула 21.14 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў), пасля чаго было прынята рашэнне аб накладанні штрафа ў 270 рублёў. Але пракуратура вынесла пратэст на гэтае рашэнне, які сёння, 11 лютага, і быў задаволены.

Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота
Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны"

Неўзабаве пасля гэтага да Наталлі прыйшоў участковы міліцыянер і прынёс пратакол па ч. 3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзенне масавага мерапрыемства). Прычына – ўсё тая ж улётка на будынку ГП “Віцебскі ДБК”. Судовае пасяджэнне запланавана 12 лютага ў 17.00 (суд Першамайскага раёна г. Віцебска).

У той жа дзень ў 15.30 актывістку чакае і судовае пасяджэнне за другую ўлётку, якая была налепленая на будынку пракуратуры (суд Кастрычніцкага раёна г. Віцебска).

Яшчэ 31 студзеня міліцыянты паведамілі Наталлі аб тым, што яны “павінны па кожнай улётцы скласці пратакол як за пікетаванне [то бок па арт. 23.34 — заўв. рэд.]"

Такія ж суды чакаюць і актывіста Алеся Круткіна.

Крыніца: Пратакол за ўлётку перарабілі ў “пікетаванне”