Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Адзін з затрыманых, Алесь Круткін застаецца пад вартай да суда, паведамляе "Еўрапейская Беларусь".

У панядзелак 27 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Алеся Круткіна і Наталлю Спірыдонаву даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак, якія з'явіліся раней у цэнтры горада.

Як паведаміла Наталля Спірыдонава, на іх склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП. Пасля складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС актывістку адвезлі ў Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП.

Наталлю Спірыдонаву вызвалілі праз тры гадзіны пад падпіску ў сувязі з тым, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца маці-інвалід. Алесь Круткін пасля афармлення пратакола адпраўлены ў ІЧУ да суда. Пратакол па 17.1 КаАП быў складзены старэйшым інспектарам Кастрычніцкага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Васіленкам. Пратакол па 21.14 КаАП склаў старшы ўчастковы, маёр міліцыі Уладзмір Казлоўскі. 

Крыніца: У Віцебску затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»