Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.

На лекцыі можна будзе даведацца пра гісторыю адкрыцця і вынікі археолага-эксгумацыйных даследванняў месца масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах.

Мікола Крывальцэвіч – археолаг, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых і навукова-папулярных працаў па выніках эксгумацыі магілаў у Курапатах.

Дата: 24 студзеня ў 18.00

Месца: асветніцкая пляцоўка "Тэрыторыя правоў", г. Мінск, вул. Ложынская, 16 - 404

Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

Крыніца: Ужо сёння! Публічная лекцыя "Курапаты: гістарычны кантэкст"