Ілюстрацыйнае фота Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

16 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

12.00 – Наталля Трошчанка, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).

17 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 – Уладзімір Кійко, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску);

12.00 – Мікола Качурэц, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).

Мазыр, суд Мазырскага раёна

12.00 – Уладзімір Неўмяржыцкі, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

20 студзеня

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

21 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 – Алена Янушкоўская, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

22 студзеня

Вілейка, суд Вілейскага раёна

14.30 – Андрэй Кудзік, ч.3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

24 студзеня

Мінск, суд Маскоўскага раёна

10.30 – Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

11.30 – Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

Таксама позвы у суд за ўдзел у акцых за незалежнасць чакаюць:

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 15 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 99652,5 рублёў (каля 47000$)11 чалавек асуджаны агулам на 225 сутак арышту. І наперадзе чакаецца яшчэ каля дзясятка судоў.

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Спіс на наступны тыдзень