Прадстаўніцтва ААН у Жэневе. Фота з сайта un.org Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі і накіравалі Спецдакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецдакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднага выказвання і Спецдакладчыку па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі паведамленні па факту затрыманняў і шматразовых арыштаў блогераў Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Казлова.

Як адзначаюць заяўнікі ў снежні 2019 года ў Мінску адбыўся шэраг мірных пратэстаў у падтрымку незалежнасці Беларусі, за ўдзел у якіх шматлікія актывісты былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў і арыштаў. Беларускія суды палічылі парушэннямі – удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах або заклікі да ўдзелу ў іх праз Інтэрнэт. Асаблівую занепакоеннасць у праваабаронцаў выклікалі рэпрэсіі ў дачыненні да блогерах, што распаўсюджвалі інфармацыю пра будучыя мірныя сходы, а затым асвятлялі іх ход.

Так, Дмітрый Казлоў з гораду Барань удзельнічаў у пратэстах 20 і 21 снежня ў Мінску, дзе казаў пра сваю незадаволенасць уладай у краіне і апалітычнасцю беларусаў. 26 снежня ў Ленінскім судзе Мінска павінен быў адбыцца адміністрацый працэс у дачыненні да яго, аднак у гэты час ён быў ужо затрыманы ў Оршы.

“Падрабязнасці яго затрымання невядомыя, судовае паседжанне фактычна было закрытым – на яго ніхто не змог патрапіць. У выніку, блізкія сябры Дзмітрыя Казлова змагіл даведацца, што яго накіравалі адбываць пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышта ў ізалятары часовага утрымання Оршы за удзел у мітынгах і выказванне свайго меркавання.

9 студзеня Дзмітрыя Казлова павінны былі вызваліць з ІЧУ, аднак гэтага не адбылося. Як пазней стала вядома, блогера зноў затрымалі і асудзілі на 15 сутак арышту. Падрабязнасці судовага паседжання невядомыя”, - адзначаюць праваабаронцы у сваім звароце да спецыяльных дакладчыкаў ААН.

Пазней – 14 студзеня – ПЦ “Вясна” стала вядома, шо блогеру Дзмітрыю Казлову прызначанае яшчэ адно пакаранне – 15 сутак арышту, а 27 студзеня на ім адбудзецца яшчэ адзін судовы працэс. Агулам цяпер яго паканенне складае 45 сутак, што суадносна крымінальнаму паранню. Па неафіцыйнай інфармацыі ад блогера – на яго складзена яшчэ два пратаколы за ўдзел у мірных сходах.

Блогер “Шэры кот”, якога пакаралі трэці раз арыштым: "Чакайце на майскія"

Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту, цытуе Радыё Свабода словы ягонай знаёмай Паліны Сцепаненкі.

У сваю чаргу блогер з Гомеля Сяргей Ціханоўскі прыязджаў у Мінск, каб правесці прамую трансляцыю з мітынгаў 20 і 21 снежня. А ўжо 27 снежня ён быў затрыманы, дастаўлены ў суд Савецкага раёна Гомеля і арыштаваны на 15 сутак арышту. Пры гэтым суддзя Алена Шайн адмовіла ў выкліку сведкаў з боку Сяргея Ціханоўскага, а абвінавачванне строілася толькі на пісмовых рапартах супрацоўнікаў АМАПу. Наступны суд над блогерам адбыўся 10 студзеня, дзе сітуацыя паўтарылася, а рашэнне суда – зноў арышт на 15 сутак. На дадзены момант Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца на свабодзе, але можа быць затрыманы ў любы момант для адбыцця пакарання.

Такім чынам, за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю Дзмітрый Казлоў і Сяргей Ціханоўскі павінны правесці за кратамі 45 і 30 сутак суадносна.

Асобную увагу праваабаронцы звяртаюць на тое, што ІЧУ не прыстасаваныя для адбывання працяглых арыштаў, а санітарныя і бытавыя ўмовы выклікаюць пастаянную крытыку.

sacunkevich_minsk_mini.jpg

“Мы просім звярнуць увагу на парушэнні правоў канкрэтных людзей – пераслед блогераў за іх дзейнасць, за ўдзел у мірных сходаў і за выказванне свайго меркавання.

Мы просім ініцыяваць камунікацыі з урадам Беларусі і атрымаць тлумачэнні, чаму такія пакаранні прымененыя да людзей.

А таксама заклікаем улады Беларусі адмяніць судовыя пастановы ў адносінах да Сяргея Ціхановіча, а Дзмітрыя Казлова тэрмінова вызваліць з ІЧУ”, - падкрэслівае праваабаронца Наталля Сацункевіч.

Нагадаем, ад палітычных рэпрэсіяў у сувязі з удзелам у пратэстах 7, 8, 20, 21 снежня 2019 г. падвергліся больш за 70 чалавек. Ва ўсіх выпадках людзі былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях і аштрафаваныя на суму ад 270 да 580 еўра, а не менш за 12 чалавек падвергліся пакарання ў выглядзе арышту на тэрмін ад 5 да 15 сутак. Мінулыя судовыя паседжанні сведчаць пра тое, што ўладамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца палажэнні артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкулы 19 і 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Крыніца: Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў аб пераследзе блогераў