Сёння, 14 студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна. У судовай залі прысутнічала 11 чалавек: журналісты, праваабаронцы і грамадскія актывісты.

grygencha.jpg
Ежы Грыгенча на судзе (крайні справа).

Суддзя Ўладзімір Янкоўскі разглядаў скаргу літаральна тры хвіліны. А пасля перапынку вынес рашэнне — скарга не задаволена.

Крыніца: Штраф за “Ланцуг Незалежнасці” прыйдзецца сплаціць