Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Актывіста Зміцера Казлова, вядомага як вядомы як блогер Шэры Кот, чакае яшчэ адзін суд. На 19 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9.15.

Яго ў чарговы раз вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пра якую менавіта акцыю ідзе гаворка – пакуль невядома.

Нагадаем, 6 снежня ў дачыненні да Зміцера Казлова за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве судом Маскоўскага раёна Мінска вынесена пастанова аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь.

15 лістапада перад будынкам Цэнтрвыбаркама Казлоў занаходзіўся ў складзе группы грамадзян, разам з Нікалайчык і Чарняком трымалі расцяжку. Сам блогер на суд не з’явіўся.

Крыніца: За што на гэты раз? У Мінску будуць судзіць блогера Шэрага Ката