Пётр Маркелаў. Фота з Facebook Больш за дзве гадзіны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе адбывае арышт Пётр Маркелаў, не дапускаюць адваката. Яго запрасіла маці актывіста, якой напярэдадні ўвечары патэлефанаваў чалавек, які некалькі гадзін правёў з Пятром у адной камеры.

Праз яго маці даведалася  пра жудасныя умовы утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Адвакатка, якая прыехала ў ЦІП 13 снежня, кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурнаю частку, але там спасылаюцца на тое, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя.

Крыніца: Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката