Спецыяльны праваабарончы выпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, сёння змогуць прачытаць тысячы чалавек па ўсёй Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” выйшлі на вуліцы гарадоў і мястэчак, каб распавесці беларусам аб правах чалавека і галоўных праблемах, якія існуюць у нашай краіне.

У спецвыпуску старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падводзіць праваабарончыя вынікі сыходзячага году. Сваімі разважаннямі аб сітуацыі з правамі чалавека дзеляцца старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Алег Гулак, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, праваабаронцы Васіль Завадскі, Алена Танкачова і Наталля Манькоўская. Асобныя матэрыялы прысвечаныя розным відам дыскрымінацыі, якая мае месца ў Беларусі.

МІНСК

“Вясноўцы” разам з валанцёрамі выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб перадаць з рук у рукі інфармацыю аб стане з правамі чалавека ў Беларусі.

 

 

 

ГАРОДНЯ

У чарговую гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека праваабаронцы гарадзенскага аддзялення Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, праваабаронца з Беларускага Хельсінкскага Камітэту Раман Юргель, а таксама праваабаронца з баранавіцкага аддзялення “Вясны” Аляксандр Вайцешык, які гэтым днём быў у Гародні, выйшлі на шматлюдны Скідальскі рынак гораду, каб раздаць адмысловы падрыхтаваны да Дня правоў чалавека спецвыпуск газеты “Народная воля”.

 

ГОМЕЛЬ

На рынку «Прудкоўскі” ў Гомелі праваабаронца Леанід Судаленка разам з валанцёркай “Вясны” Марыяй Тарасенка правялі нфармацыйную акцыі і за паўгадзіны раздалі 600 асобнікаў спецвыпуску газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека.

БЕРАСЦЕ

З нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека берасцейскія праваабаронцы праводзяць асветніцкую працу з насельніцтвам у галіне абароны правоў чалавека праз раздачу адмысловага выпуску газеты "Народнай Волі" і віншуюць суайчыннікаў з Міжнародным Днём правоў чалавека.

БАРАНАВІЧЫ

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, як заўжды ў гушы падзей. Жыхары Баранавіч цікавяцца газетай, ахвотна разбіраюць экземпляры спецвыпуска.

СВЕТЛАГОРСК

У міжнародны дзень правоў чалавека ў Светлагорску мясцовыя актывісты - валантэры і прадстаўнікі ПЦ "Вясна", зладзілі акцыю па распаўсюду спецвыпуска газеты "Народная Воля", прысвечанага абароне правоў чалавека. Мінакі самі падыходзілі і ахвотна бралі газэты, уступалі ў размовы, распавядалі свае жыццёвыя сітуацыі, звязаныя, на іх думку, з парушэннямі правоў. Шмат пытанняў задавалі і пра праблему экалагічнай небяспекі ў Светлагорску.

СМАРГОНЬ

БАРЫСАЎ

МАЗЫР

МАГІЛЁЎ

ВІЦЕБСК

Віцебскія актывісты-праваабаронцы Уладзімер Кійко і Леанід Свецік раздавалі «Народную Волю», прысьвечаную Дню правоў чалавека, каля абласной бібліятэкі. Пажылыя жанчыны бралі газэты, але прасілі іх не фатаграфаваць, а мужчыны заводзілі гутарку «аб палітычнай сытуацыі ў краіне і на міжнароднай арэне». Такія паводзіны ў цэлым натуральныя і зразумелыя», – паведамілі рэдакцыі сайта «Віцебская вясна» ўдзельнікі акцыі.

БЯРОЗА

Бярозаўскія праваабаронцы раздалі спецвыпуск "Народнай волі". Паводле сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кіраўнічкі мясцовай суполкі прафсаюза РЭП Таццяны Тарасевіч, якая дапамагала раздаваць газету, тэма правоў і абароны правоў людзей цікавіць. Таму 300 экзэмпляраў газеты разляцеліся за гадзіну.

Крыніца: “Правы можа бараніць кожны”. Праваабарончы спецвыпуск чытаюць па ўсёй Беларусі Фота Дапоўнена