Таццяна Нядбай і Валянцін Жданко 10 снежня на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску былі вызначыныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча , заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. 

У гэтым годзе яе атрымалі два аўтары, які напісалі свае творы ў зняволенні - Сяргей Скрабец за кнігу "Кошт свабоды" і Алесь Пушкін за кнігу "Турэмны альбом", выдадзены ў серыі "Беларуская турэмная літаратура". 

Падчас узнагароджання намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай адзначыла, што прэмія імя Францішка Аляхновіча - адзіная літаратурная прэмія сярод іншых прэмій, якую б арганізатары хацелі б уручаць радзей. 

Прадстаўнік Радыё Свабода Валянцін Жданко параіў прысутным пачытаць твор Францішка Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ”, калі яны гэтага яшчэ не зрабілі.

“Мы ўсе ведаем, што таталітарныя і аўтарытарныя рэжымы на адлегласці выглядаюць не так жахліва, як зблізку. І для чалавека, які назірае з-за мяжы, з далёку, такія рэжымы выглядаюць досыць прывабна. Так і Францішак Аляхновіч паддаўся на прапаганду і ўгаворы і пераехаў у Мінск у 1926 годзе. Літаральна праз некалькі тыдняў ён апынуўся ў ГПУ і шэсць наступных гадоў правёў у сталінскіх лагерах. І пасля, калі яго абмянялі на Браніслава Тарашкевіча, ён напісаў сваю аповесць – “У кіпцюрах ГПУ” – пранізлівы і вельмі праўдзівы расповед пра тое, што з сябе ўяўляў сталінскі савецкі саюз і ГУЛАГ”, - адзначыў Валянцін Жданко.

Арганізатары ўганароўваюць гэтай прэміяй тых людзей, якія пісалі за кратамі, якія пісалі праўду, якія пісалі тое, што яны адчувалі і думалі пра свой лёс і лёс сваёй краіны, якія імкнуцца засцерагчы іншых ад уласных памылак і памылак, якія дапусціла грамадства на этапах свайго развіцця.

Сяргей Скрабец у сваёй праводзе падзякаваў ПЦ "Вясна" і асабіста Алесю Бяляцкаму, які настойліва рэкамендаваў аўтару апублікаваць яго рукапісы.

premia_aliahnovich1.jpg
Валянін Жданко і Сяргей Скрабец падчас уручэння прэміі імя Францішка Аляхновіча

Алесь Пушкін не змог прысутнічаць на ўзнагароджанне.

Нагадаем, у 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная — гэта могуць быць дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу.

Першым ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2013 годзе стаў тагачасны палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». Лаўрэатамі прэміі станавіліся Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп, Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў, Леанід Пятрэнка, Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Нікалайчык.

Крыніца: У Мінску ўручылі прэмію імя Францішка Аляхновіча