Рада БНР узнагародзіла Медалём да стагоддзя БНР Міхася Кукабаку, беларускага дысідэнта, публіцыста, шматгадовага палітычнага вязьня ў часы СССР. Пра гэта паведамляе Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбук. Сам Міхась Кукабака з гэтай нагоды апублікаваў у фэйсбук фота за подпісам “Міхась Кукабака, замежны агент Беларусі, Масква”.

Міхась Кукабака. Фота са старонкі twitter
Міхась Кукабака. Фота з фэйсбук-старонцы

Сваю грамадскую дзейнасць Міхась Кукабака пачаў у 1968 годзе, калі падчас прызыву ў савецкае войска адмовіўся ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў у Чэхаславаччыне. Пасля стаў вядомы як актыўны пкбліцыст і крытык савецкага рэжыму, за што агулам правёў 17 гадоў у савецкіх лагерах і турмах.

Крыніца: Замежны агент атрымаў Медаль да стагоддзя БНР