10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Што рыхтуюць праваабаронцы “Вясны” да Дня правоў чалавека?

Урачыстае мерапрыемства пачнецца на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16-404, метро ”Уручча”) у 15:00 з адкрыцця выставы, прысвечанай смяротнаму пакарання. На ёй можна будзе пабачыць серыю малюнкаў "Апошні кат Еўропы" ад сусветна вядомага мастака-рэпарцёра і ілюстратара Джорджа Батлера, які падарожнічаў па Беларусі з Amnesty International у 2018 годзе. Таксама ў межах выставы будзе прадстаўлены фотапраект "Вышэйшая мера пакарання" беларускага журналіста Сяргея Балая.

10 снежня на пляцоўцы адбудзецца адразу дзве прэміі ў галіне правоў чалавека:

Глядзі, як цудоўна было на Праваабарончай прэміі летась.

Падчас мерапрыемстваў таксама будуць абвешчаныя вынікі конкурса фотаздымкаў, які ладзіць праваабарончая пляцоўка “Тэрыторыя правоў” да Дня правоў чалавека. Будзе вызначаны самы крэатыўны фотаздымак з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі. Больш падрабязна дазнацца пра конкурс можна ТУТ. Паудзельнічаць можна да 9 снежня ўключна.

Таксама 10 снежня плануецца раздача спецвыпуску газеты “Народная Воля”, прысвечанага да міжнароднага Дня правоў чалавека. Гэты выпуск будзе прысвечаны праблемам дыскрымінацыі ў Беларусі.

Тыдзень правоў чалавека ў Магілёве-2019

Валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY ў калабарацыі з часопісам аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і арганізацыяй “АБФ – Магілёў” пры падтрымцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” аб’яўляе старт Тыдня правоў чалавека ў Магілёве – 2019.

Крыніца: Афіша Дня правоў чалавека ў Мінску