Дзяніс Урбановіч (па цэнтру) у судзе Цэнтральнага раёна Адміністрацыйную справу лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча і яго брата Максіма Урбановіча разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Абаронцаў Курапатаў вінавацяць у дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП.

Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны 8 лістапада на акцыі "Сход свабодных людзей" штурхалі дзверы гарадской Ратушы, калі браты кінуліся ратаваць Андрэя Шарэнду, якога супрацоўнікі АМАПа зацягнулі ў будынак. 

Пры гэтым суд ніякім чынам не паведаміў ні Дзянісу, ні Максіму пра тое, што суд адбудзецца 5 снежня. Хлопцы даведаліся пра гэта выпадкова. 

Суддзя палічыў братоў вінаватымі ў дзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і прызначыў абодвум абаронцам Курапатаў штрафы па 30 базавых велічынь кожнаму. 

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Братоў Урбановічаў асудзілі за "хуліганку"