Ірына Халіп Вядомую журналістку Ірыну Халіп 2 снежня выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола правапарушэння за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

- Мне ўручылі пратакол, у якім напісана, што я прыйшла на Кастрычніцкую плошчу з мэтай публічнага выказвання свайго стаўлення да вынікаў маючых адбыцца «выбараў», і падчас акцыі выкрыквала лозунгі "Жыве Беларусь!». Вось, уласна, і ўсё, - пракаментавала журналістка сайту Charter97.org свой выклік у міліцыю.

На пытанне, што яна думае рабіць далей, журналістка адказала, што нічога.

“Я напісала, што з пратаколам не згодная. Гэта адзінае, што я магла зрабіць. У судзе я яшчэ раз публічна выкажу ўласнае меркаванне,” - сказала Ірына Халіп.

Тым часам праваабаронцы "Вясны" збіраюць звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі і тых, хто нейкім чынам спрабаваў паўдзельнічаць у выбарчым фарсе.

Крыніца: Што здарылася з журналісткай Ірынай Халіп у Цэнтральным РУУСе?