Зміцер Казлоў Youtube-блогера з Воршы Зміцера Казлова, вядомага як Шэры кот, сёння, другога снежня, будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34КаАП. Вядома, што пратакол на Казлова быў складзены за акцыю "Сустрэчы свабодных людзей", якая прайшла 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску.

Блошера выклікалі позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”. Пазней стала вядома, што з аддзялення міліцыі ён патрапіў у ізалятар часовага ўтрымання, да суду. 

Сёння зранку Зміцера Казлова прывезлі ў Аршанскі райаддзел міліцыі і абвясцілі, што працэс будзе адбывацца там, а не ў судзе. Туды ж прывезлі яшчэ некалькі ўтрыманцаў ІЧУ, але з 12.45 суддзя Кацярына Мажэйка абвясціла перапынак на неакрэслены тэрмін. Пра гэта паведаміла ў Facebook журналістка Алена Сцяпанава. Пазней стала вядома, што пасяджэнне ўсё ж адбудзецца ў Аршанскім раённым судзе. 

Характэрна, што першапачаткова разгляд адміністрацыйнай справы блогера быў прызначаны на шостага снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Які быў сэнс затрымліваць яго да суда ў Воршы, пакуль незразумела.

Блогер Шэры Кот пайшоў па позве ў Аршанскі РАУС і не вярнуўся

Актывіст Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот быў выкліканы позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада на 9 гадзін раніцы ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”. Пазней стала вядома, што з аддзялення міліцыі ён патрапіў у ізалятар часовага ўтрымання, да суду.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: У Воршы судзяць youtube-блогера Шэрага ката