Жыхар райцэнтру Дуброўна Міхаіл Чамурака, які балатаваўся ў дэпутаты Парламенту па Сенненскай выбарчай акрузе, таксама прысутнічаў на ўчастку падчас падліку галасоў.

Як паведаміў Чамурака Беларускаму Радыё Рацыя, што не вёў прамую трансляцыю, а толькі ўключыў дыктафон, але старшыня камісіі запатрабавала, каб ён пакінуў участак. Міхаіл Чамурака адмовіўся, і з гэтай нагоды таксама выклікалі міліцыю. Міліцыянты загадалі яму выйсці, ён пагадзіўся, але супраць яго завялі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.4 КоАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

19 лістапада  яго выклікаюць на гутарку ў Дубровенскі РАУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: Былога кандыдата ў дэпутаты цягнуць у аддзел міліцыі