Па інфармацыі назіральнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", на ўчастку №296 па Паўднёвай-Заходняй выбарчай акрузе №99, які знаходзіцца ў інтэрнаце №10 Белдзяржуніверсітэта (Мінск, вул. Курчатава, 8), у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы "загон" студэнтаў.          Паведамляецца, што раней прадстаўнік адміністрацыі БДУ збіраў студэнтаў і загадваў ім галасаваць датэрмінова. Цяпер загадчыца інтэрната сядзіць на вахце і кожнаму, звяртаючыся па прозвішчам, кажа каб ён пайшоў і прагаласаваў на выбарчым участку. Назіральнік, кажа, што студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, то іх могуць не пусціць у інтэрнат, што здаралася на папярэдніх выбарах.

Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода
Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Назіральнік: студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, іх не пусцяць у інтэрнат