Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца ў Мінску 18 лістапада. 

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі – Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Кірылы і Мефодзія, 6, канферэнц-зала гатэля “Манастырскі”.

Час правядзення: 18 лістапада ў 12.00.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па тэлефоне: +375 17 394 63 11

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асоб!

“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

Крыніца: Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў