Участак №24 У Брэсце на ўчастку №24 Брэсцкай-цэнтральнай выбарчай акругі №2 сёння за 10 хвілін да адкрыцця ўчастку знаходзіліся невядомыя людзі.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін паспеў зрабіць відэа таго, што адбывалася.

Староннія людзі на ўчастку, тым болей да яго адкрыцця, – адно з самых грубых парушэнняў выбарчага кодэксу.

Таксама варта адзначыць, што напярэдадні, у першы дзень датэрміновага галасавання, на гэтым участку па дадзеных, занесеных у пратакол, прагаласавала падазрона вялікая колькасць людзей – 257. Па словах праваабаронцы Вялічкіна, часта такой яўкі няма нават у асноўны дзень галасавання. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Брэст: на ўчастку да яго адкрыцця знаходзіліся невядомыя людзі Відэа