Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова Кандыдатку ў дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе № 103 Вольгу Кавалькову выклікалі 12 лістапада на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі. Пра гэта сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

“У мяне а 16:00 пасяджэнне камісіі па пытанні парушэння выбарчага заканадаўства, а ў майго апанента - старшыні Мінгарсавета сустрэча з выбаршчыкамі а 18:30, пайду таксама схаджу пасля пасяджэння”.

Вольга Кавалькова

Прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нагадвае, што 9 і 10 лістапада Вольга Кавалькова ўзяла актыўны ўдзел у супольных пікетах на Камароўскім рынку ў Менску і ў Гомелі, адной з тэмаў якіх была судовая рэформа.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: “Не па грамату”: кандыдатку ў дэпутаты Вольгу Кавалькову выклікаюць на камісію