Кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе ад АГП Уладзімір Кацора заявіў пад час пікету, што збіраецца здымаць сваю кандыдатуру з выбараў. Выбарчы пікет у Гомелі 11 лістапада. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Гомелі 11 лістапада адбыўся пікет у падтрымку апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Асноўны пасыл мерапрыемства – адсутнасць у Беларусі сумленных выбараў і свабоды слова.

Выбарчы пікет у Гомелі 11 лістапада. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Выбарчы пікет у Гомелі 11 лістапада. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Давераная асоба кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых Васіль Палякоў паведаміў Беларускаму Радыё Рацыя, што правакацый падчас пікету практычна не было.

– Нейкі незразумелы хлопец нешта крычаў, але яго асадзілі, і ён кудысьці ўцёк. Даволі добразычлівая атмасфера. Каля ўнівермага “Гомель” праходзіць мітынг у падтрымку кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі – гэта Уладзімір Няпомняшчых, Уладзімір Кацора, Ягор Грышановіч, Таццяна Канеўская.

Адзін з прысутных на пікеце кандыдатаў у дэпутаты – Уладзімір Кацора – збіраецца здымаць сваю кандыдатуру з выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Гомель: кандыдат ад АГП збіраецца сыходзіць з выбараў